ПАВЕЛ МЯЛЁШЫН ПАКІНУЎ "ДЫНАМА-МІНСК"
Дзеянне дамовы паміж нашым клубам і маскоўскім "Спартаком" датычна арэнды нападніка Паўла МЯЛЁШЫНА перарвана па згодзе бакоў.
20-гадовы расійскі футбаліст правёў у складзе "бела-сініх" 15 афіцыйных паядынкаў, забіў два мячы, аддаў адну галявую перадачу (найвышэйшая ліга — 10/2+1, Кубак Беларусі — 4, Суперкубак краіны — 1).
Дзякуем Паўлу за этап кар’еры ў мінскім "Дынама" і зычым максімальных поспехаў у будучыні!