ПАМЯТНЫ ЗНАК У ГОНАР ЧЭМПІЁНАЎ СССР-1982
Перад супрацьстаяннем "бела-сініх" з "Нёманам" (2:1) адбылася вельмі прыемная цырымонія. На тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" — справа адразу за ўваходам праз гістарычную арку — быў адкрыты памятны знак у гонар чэмпіёнаў СССР-1982.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі гульцы і прадстаўнікі трэнерска-адміністратыўнага штаба таго залатога складу, а таксама мноства заўзятараў.
Сімвалічную стужку перарэзалі легенда беларускага футбола, галоўны трэнер каманды ў 1982 годзе Эдуард МАЛАФЕЕЎ, генеральны дырэктар ФК "Дынама-Мінск" Андрэй ТОЛМАЧ і генеральны дырэктар НАС "Дынама" Аляксандр БУТ-ГУСАІМ.