НІЧЫЯ Ў ТУРСУНЗАДЭ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, правяла першы з пары выязных кантрольных супрацьстаянняў з супернікамі з Таджыкістана (U20). Пераможцу вызначыць не атрымалася — 1:1.
На поле "Талко-Арэны" ў горадзе Турсунзадэ са стартавага свістка з’явілася трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Абаронцы Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, Павел АПЯЦЁНАК і хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ адыгралі першы тайм, які завяршыўся з лікам 1:0 на карысць гасцей.
Яшчэ адзін спарынг чакае беларусаў у панядзелак, 10 чэрвеня.