Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЎЗЯЛІ ВЕРХ У ПІНСКУ

29.06.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 15-га тура

ДЮСШ-ПАЛЕСДУ (ПІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:12 (0:9)
ПІНСК. 29 чэрвеня. Стадыён "Хваля". Пачатак у 17.30. 83 гледачы.
СУДДЗІ: Ю.Круш (Брэст), Р.Трухан (Пінск), А.Гутнік (Брэст).
ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: Салівончык, Сярнацкая, Чухольская, Воўк (Сергяюк, 33), Голік (к), Гірнік, Агіевіч, Шынкарук (Міхалевіч, 82), Сяркевіч, Ількевіч (Макавей, 46), Барыс (Гардзяйчук, 46).
Запасныя: Стапінчук, Вярэніч, Грачко.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Капусціна, Сітнікава (к), Гаршкова, Капыша (Магер, 46), Ціхамірава, Сас (Каліноўская, 46), Манюкова (Чарлёнак, 46), Харашчак, Сіняўская, Кавалёва (Арцішэўская, 46).
Запасная: Кавальчук.
ГАЛЫ: 0:1 — Харашчак (4, з пенальці за фол супраць Сіняўскай). 0:2 — Кавалёва (6, пас — Ціхамірава). 0:3 — Сас (7, пас — Капыша). 0:4 — Манюкова (18). 0:5 — Кавалёва (21, пас — Ціхамірава). 0:6 — Манюкова (24, пас — Сіняўская). 0:7 — Манюкова (29, пас — Сіняўская). 0:8 — Сіняўская (34). 0:9 — Манюкова (38, пас — Кавалёва). 0:10 — Каліноўская (72). 0:11 — Капусціна (84, пас — Сіняўская). 0:12 — Харашчак (89, пас — Сіняўская).