Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ — З ПУЦЁЎКАЙ У КУБКАВЫ ПАЎФІНАЛ

19.06.2024

Жаночы Кубак Беларусі-2024

Матч 1/4 фінала

СМАРГОНЬ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:21 (0:15)
ГРОДНА. 19 чэрвеня. Стадыён ГАКЦАР. Пачатак у 16.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Васкабойны, Д.Утоўка (абодва — Гродна), С.Сізікаў (Орша).
СМАРГОНЬ: Чарнецкая, Прышчэпава, Лабко, Чудакова, Аўгустовіч, Сауткіна (Карней, 46), Савонь, П.Кавалёва, А.Кавалёва, Санюкевіч (к), Палуян.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава (Мяцельская, 63), Слясарчык (Магер, 46), Сітнікава, Манюкова, Капыша, Ціхамірава, Сас (Чарлёнак, 46), Піліпенка (к) (Каліноўская, 46), Харашчак, Арцішэўская, Шупо (Раброва, 46).
ГАЛЫ: 0:1 — Харашчак (2, пас — Арцішэўская). 0:2 — Харашчак (6, пас — Слясарчык). 0:3 — Слясарчык (15, пас — Піліпенка). 0:4 — Сас (16). 0:5 — Арцішэўская (20, пас — Шупо). 0:6 — Шупо (22, пас — Піліпенка). 0:7 — Арцішэўская (24, пас — Слясарчык). 0:8 — Арцішэўская (26, пас — Шупо). 0:9 — Ціхамірава (31, пас — Піліпенка). 0:10 — Арцішэўская (33, пас — Ціхамірава). 0:11 — Шупо (34, пас — Капыша). 0:12 — Шупо (35, пас — Ціхамірава). 0:13 — Піліпенка (38). 0:14 — Сітнікава (40, пас — Харашчак). 0:15 — Ціхамірава (45, пас — Шупо). 0:16 — Ціхамірава (60). 0:17 — Харашчак (65, пас — Чарлёнак). 0:18 — Ціхамірава (69, пас — Магер). 0:19 — Раброва (85, пас — Харашчак). 0:20 — Харашчак (87, пас — Арцішэўская). 0:21 — Раброва (88, пас — Чарлёнак).