Наступны матч Віцебск 20 верасня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ АДПРАВІЛІ Ў ВАРОТЫ СУПЕРНІЦ ЯШЧЭ 18 МЯЧОЎ

15.06.2024

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2024

Матч 13-га тура

СМАРГОНЬ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:18 (0:8)
ГРОДНА. 15 чэрвеня. Стадыён ГАКЦАР. Пачатак у 15.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Залескі, А.Муха, М.Сямёнаў (усе — Мінск).
СМАРГОНЬ: Лапа, Лабко, Чудакова, Сауткіна, Страшкевіч, П.Кавалёва (Савонь, 44), Анг.Кавалёва, Карней (Рыдэль, 54), Санюкевіч (к), Ціхановіч, Палуян.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Слясарчык, Чарлёнак, Каліноўская, Капыша (Капусціна, 46), Ціхамірава (Манюкова, 59), Сас, Піліпенка (к) (Магер, 59), Шупо (Харашчак, 46), Арцішэўская, Анас.Кавалёва (Гаршкова, 46).
Запасная: Залётава.
ГАЛЫ: 0:1 — Піліпенка (3, пас — Ціхамірава). 0:2 — Шупо (20, пас — Ціхамірава). 0:3 — Анас.Кавалёва (21). 0:4 — Шупо (24). 0:5 — Арцішэўская (28). 0:6 — Піліпенка (33). 0:7 — Ціхамірава (37). 0:8 — Анас.Кавалёва (42, пас — Слясарчык). 0:9 — Арцішэўская (46, пас — Ціхамірава). 0:10 — Харашчак (62, пас — Капусціна). 0:11 — Каліноўская (66, пас — Арцішэўская). 0:12 — Арцішэўская (71, пас — Гаршкова). 0:13 — Слясарчык (74). 0:14 — Харашчак (77, пас — Слясарчык). 0:15 — Арцішэўская (82, пас — Манюкова). 0:16 — Харашчак (84, пас — Магер). 0:17 — Магер (85, пас — Чарлёнак). 0:18 — Арцішэўская (89, пас — Гаршкова).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Піліпенка (53), Рыдэль (85).