НАЦЫЯНАЛЬНАМУ АЛІМПІЙСКАМУ СТАДЫЁНУ "ДЫНАМА" — 90 ГАДОЎ
Роўна 90 гадоў таму, 12 чэрвеня 1934-га, у Мінску быў адкрыты стадыён "Дынама", які з таго часу з’яўляецца галоўнай футбольнай арэнай краіны і адным з сімвалаў горада.
Тут праходзіла вялікая колькасць найважнейшых і памятных матчаў — летніх Алімпійскіх гульняў-1980, нацыянальнай зборнай, групавых раўндаў еўракубкаў.
У гісторыю спартыўнага аб’екта арганічна ўплецены і самыя значныя дасягненні нашага клуба — менавіта на гэтым полі "бела-сінія" заваявалі золата і тройчы бронзу чэмпіянатаў СССР, усе восем тытулаў пераможцы беларускага элітнага дывізіёна.
Сардэчна віншуем калег і сяброў — кіраўніцтва, супрацоўнікаў Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" са святочнай датай! Зычым далейшага такога ж актыўнага развіцця, рэалізацыі амбіцыйных задумак, яскравых падзей і руху толькі наперад!