НА СТАРЦЕ ЛІГІ ЧЭМПІЁНАЎ-2024/25 ЗГУЛЯЕМ З "ПЮНІКАМ"
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Нагадаем, што прадстаўнік Беларусі — мінскае "Дынама" — трапіў у спіс нясеяных і мог сустрэцца з адным з чатырох супернікаў.
Стартаваць у новым розыгрышы галоўнага клубнага турніру Старога Свету належыць паядынкамі з армянскім "Пюнікам".
Першы стане для "бела-сініх" дамашнім — адбудзецца 9 ці 10 ліпеня. Матч у адказ пройдзе праз тыдзень — 16 ці 17-га.