МОЖАМ ЗГУЛЯЦЬ З "ЛУДАГОРЦАМ" ЦІ БАТУМСКІМ "ДЫНАМА"
Сёння ў штаб-кватэры УЕФА адбылося лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25.
Зазірнуць на крок наперад атрымала магчымасць і мінскае "Дынама", якое, нагадаем, на стартавым этапе турніру пазмагаецца з армянскім "Пюнікам".
Пры ўзяцці гэтага бар’ера падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі згуляюць з пераможцам у пары "Лудагорац" (Разград, Балгарыя) — "Дынама" (Батумі, Грузія).
У такім выпадку першы паядынак будзе насіць для нашай каманды статус гасцявога — 23 ці 24 ліпеня. Матч у адказ пройдзе праз тыдзень.