Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МОЛАДЗЬ "БЕЛА-СІНІХ" ПРАВЯЛА СПАРЫНГ З "АРСЕНАЛАМ-2"

12.06.2024

Кантрольны матч

ДЫНАМА-МІНСК-2 (Д2) — АРСЕНАЛ-2 (ДЗЯРЖЫНСК, Д3) — 6:0 (4:0)
МІНСК. 12 чэрвеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00.
ДЫНАМА-МІНСК-2: Фралоў, Каняхін, Туравец (Мартысевіч, 46), Белавус, Ісачэнка (к) (Бейня, 46), Жачко, Грабцэвіч, Адамовіч, Арсеньеў, Васкабойнікаў, Лісоўскі (Іванюковіч, 51).
Запасны: Ярашэвіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Жачко (11, з пенальці за фол супраць Ісачэнка). 2:0 — Лісоўскі (28, пас — Жачко). 3:0 — Жачко (30). 4:0 — Лісоўскі (37, пас — Жачко). 5:0 — Мартысевіч (47, з пенальці за фол супраць Мартысевіча). 6:0 — Адамовіч (70, з пенальці за фол супраць Васкабойнікава).

Трэнерскі штаб нашай каманды на чале з Дзмітрыем Лянцэвічам арганізаваў спарынг у прамежку паміж афіцыйнымі паядынкамі чэмпіянату краіны-2024 ў першай лізе, каб задзейнічаць хлопцаў, якія ў апошні час атрымліваюць недастаткова гульнявой практыкі.