"МІЁРЫ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
На гэтым тыдні нашу каманду чакае два паядынкі. У сераду, 19 чэрвеня, належыць у межах 1/16 фінала Кубка краіны-2024/25 адправіцца ў госці да другалігавых "Міёраў". Стартавы свісток на полі стадыёна ў райцэнтры Віцебскай вобласці (вул. Камсамольская, 28) прагучыць у 18.00.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра на самай поўначы рэспублікі будзе воблачна, прагназуюцца дажджы — пры тэмпературы +20+22 градусы.
ФОРМА
Мінскія дынамаўцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Жахоўскім (Наваполацк), асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін (абодва — Віцебск). Чацвёрты суддзя — Вячаслаў Бучкін (Полацк).
Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк).
Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Калачоў (Магілёў).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Сачыць за развіццём падзей можна на Youtube-канале АБФФ.