МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ЧЭМПІЯНАТНАГА ГОЛА Ў МАІ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла лаўрэатаў чэмпіянату краіны-2024 ў элітным дывізіёне па выніках мая.
Пераможцам адной з намінацый — аўтару найлепшага гола — стаў паўабаронца мінскага "Дынама" Мікіта ДЗЕМЧАНКА.
Нагадаем, што трапны ўдар 21-гадовага гульца ў выязным супрацьстаянні са "Славіяй" (1:1) быў названы самым прыгожым у 10-м туры. А цяпер прызнанне распаўсюдзілася на ўвесь месяц!