КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН"
У нядзелю, 23 чэрвеня, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" прыме адзін з самых значных і цікавых матчаў першага кола чэмпіянату краіны-2024 ў найвышэйшай лізе — наша каманда пазмагаецца з гарадзенскім "Нёманам" у межах 13-га тура. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Запрашаем заўзятараў наведаць чарговую серыю супрацьстаяння супернікаў, якія ставяць перад сабой максімальныя задачы на ўнутранай арэне!
Квіткі дасяжны для набыцця:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўных заўзятараў гаспадароў (фанаты) з’яўляецца С23, для прыхільнікаў "Нёмана" выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).