КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ"
Наша каманда згуляе заключны ў першым коле чэмпіянаце краіны-2024 паядынак у чацвер, 4 ліпеня, — з аднаклубнікамі з Брэста на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Спадзяемся ўбачыць на трыбунах максімальную колькасць заўзятараў, якія цягам 90 хвілін будуць гнаць наперад любімую каманду!
Квіткі на вельмі цікавае супрацьстаянне коштам 6-13 рублёў дасяжны для набыцця:
- праз анлайн-сэрвіс Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 10.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Традыцыйна нагадваем об магчымасці глядзець футбол ужывую ў максімальна камфортных умовах — квіток у VIP-ложу абыйдзецца ў 35 рублёў.
УВАЗЕ ТЫХ, ХТО НАБЫЎ КВІТКІ З ДАТАЙ ПРАВЯДЗЕННЯ МАТЧУ 5 ЛІПЕНЯ!
Яны дазволяць без нейкіх дадатковых дзеянняў трапіць на стадыён 4 ліпеня.
Калі ў выніку пераноса сустрэчы з’явіліся праблемы з наведваннем, то здаць квіткі можна:
- анлайн (калі пакупка ажыццяўлялася такім чынам);
- у офісе Ticketpro па пр-це Машэрава, 25/605 пры наяўнасці квітка (калі ў пунктах продажу кампаніі ці ў фан-шопе на НАС "Дынама").
Пры ўзнікненні пытанняў па сітуацыі з квіткамі звяртайцеся па тэлефоне +375 29 660 19 27.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў брэстчан выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна ПАПЯРЭДНЕ адправіць заяўку на fan@dinamo-minsk.by, а потым прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу, і паказаць права на іх атрыманне (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).