ІВАН БАХАР — ФУТБАЛІСТ "БЕЛА-СІНІХ"
Подпіс пад кантрактам з нашым клубам паставіў 25-гадовы паўабаронца Іван БАХАР.
Упершыню таленавіты футбаліст далучыўся да "бела-сініх" напрыканцы 2019-га — за тры сезоны правёў 84 супрацьстаяння ва ўсіх турнірах, забіў 23 мячы, аддаў 11 выніковых перадач і прымерыў бронзавы медаль чэмпіянату краіны-2021.
Потым вырашыў паспрабаваць легіянерскага хлеба ў ізраільскім "Іроні" з Кір’ят-Шмоны (Д1; 14/2+0).
У ліпені 2023-га ўраджэнец сталіцы зноў перабраўся ў "Дынама" і зрабіў вялікі ўнёсак у доўгачаканую перамогу ў айчыннай найвышэйшай лізе (12/5+6).
У далейшым зноў паехаў за мяжу — у "Арсенал" з Тулы (Д2; 10/0+1), які прабіўся ў пераходныя матчы за права выступаць у РПЛ, але не здолеў заваяваць заветную пуцёўку.
Мае ў паслужным спісе 29 паядынкаў у форме нацыянальнай зборнай Беларусі (2 галы).
Ваня, з вяртаннем! Няхай баталіі на ўнутранай і міжнароднай арэне акажуцца максімальна паспяховымі і для цябе, і для каманды!