ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ ДЭБЮТАВАЎ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная футбольная дружына нашай краіны завяршыла праграму чэрвеньскіх кантрольных паядынкаў. І зноў зазнала паразу з лікам 0:4 — гэтым разам ад супернікаў з Ізраіля.
На поле стадыёна "Ферэнц Суса" ў венгерскім Будапешце, дзе адбыўся спарынг, у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў брамнік мінскага "Дынама" Фёдар ЛАПАВУХАЎ.
20-гадовы гулец быў узняты з лаўкі запасных на 80-й хвіліне і амаль адразу прапусціў пасля ўдару з блізкай адлегласці.
Фота: прэс-служба АБФФ