ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА СЭЙВА Ў 13-М ТУРЫ
Яшчэ адзін прадстаўнік "бела-сініх" адзначаны пасля нядзельнай бітвы з "Нёманам" (2:1) на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала Фёдара ЛАПАВУХАВА аўтарам найлепшага выратавання ў 13-м туры айчыннай найвышэйшай лігі-2024. Віншуем!
Выдатныя рэакцыю і спрыт 21-гадовы брамнік прадэманстраваў на 72-й хвіліне, калі парыраваў удар Паўла Савіцкага галавой з блізкай адлегласці.
Нагадаем, што перамогу ў гэтай намінацыі Лапавухаў атрымаў і па выніках 11-га гульнявога дня.