ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны ў наступным месяцы скончыць выступленні ў межах дывізіёна "С" кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы-2025. У пятніцу, 12 ліпеня, належыць змагацца з грузінкамі, у аўторак, 16-га, — з суперніцамі з Кіпра.
Абодва паядынкі адбудуцца ў Тбілісі, на стадыёне імя Міхаіла Месхі.
У выязны спіс уключана дзесяць футбалістак наймацнейшага клуба Беларусі — мінскага "Дынама"-БДУФК: абаронцы Арына СІТНІКАВА, Юлія СЛЯСАРЧЫК, Аліна ЧАРЛЁНАК, хаўбекі Яна АРЦІШЭЎСКАЯ, Настасся КАВАЛЁВА, Вольга КАПЫША, Дар’я МАНЮКОВА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Ганна САС, Настасся ШУПО.