ЭКСКЛЮЗІЎНЫ МЕРЧ "ДЫНАМА" І WINLINE — УЖО Ў ПРОДАЖЫ!
Напярэдадні дня нараджэння мінскага "Дынама", якое будзе адзначаецца 18 чэрвеня, наш клуб сумесна са сваім тытульным партнёрам — кампаніяй Winline — распрацаваў і вырабіў эксклюзіўны лімітаваны мерч.
Заўзятарам, упэўнены, прыйдуцца даспадобы яскравыя і зручныя майкі родных колераў — белага і сіняга, а таксама стыльныя чорныя худзі.
Набыць штосьці з гэтай капсульнай калекцыі можна ў фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 10.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00) і на дамашніх матчах васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі.
Абавязкова парадуйце сябе выдатнай абноўкай!