ЭДУАРДУ МАЛАФЕЕВУ — 82 ГАДЫ
У нядзелю, 2 чэрвеня, легендзе беларускага футбола Эдуарду МАЛАФЕЕВУ спаўняецца 82 гады.
У якасці гульца ён больш за 300 разоў з’яўляўся на полі ў складзе мінскага "Дынама" і адзначыўся 117 галамі, заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату СССР-1963. Як галоўны трэнер рэалізаваў мару мільёнаў айчынных заўзятараў — прывёў нашу каманду да звання трыўмфатара саюзнай найвышэйшай лігі-1982.
Малафееў таксама кіраваў нацыянальнай зборнай Беларусі, з якой быў блізкі да выхаду ў фінальны турнір мундыаля-2002.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе Эдуарда Васільевіча з днём нараджэння, зычыць моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця! Са святам!