ДЫНАМАЎСКАЕ ДЭРБІ ПЕРАНЕСЕНА НА 4 ЛІПЕНЯ
Адказны орган Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіў хадайніцтва ФК "Дынама-Мінск" аб змяненні даты правядзення матчу з брэсцкімі аднаклубнікамі ў межах 15-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2024.
Гэты паядынак адбудзецца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў чацвер, 4 ліпеня. Пачатак у 20.00.
Перанос абумоўлены імкненнем максімальна якасна падрыхтавацца да старту ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў-2024/25, неабходнасцю праводзіць дамашнюю сустрэчу з армянскім "Пюнікам" на нейтральным полі ў Венгрыі і спадарожнымі лагістычнымі цяжкасцямі.