ЧАТЫРЫ МАГЧЫМЫЯ ЛІГАЧЭМПІЁНСКІЯ СУПЕРНІКІ
У аўторак, 18 чэрвеня, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2024/25. Аб сваім апаненце даведаецца і прадстаўнік нашай краіны — мінскае "Дынама".
Працэдура пачнецца ў 15.00 па беларускім часе.
Колькасць магчымых варыянтаў для "бела-сініх", якія трапілі ў лік нясеяных удзельнікаў, ужо скарочана да чатырох:
"Лудагорац" (Разград, Балгарыя)
ФКСБ (Бухарэст, Румынія)
"Пюнік" (Ерэван, Арменія)
"Петракуб" (Хынчэшты, Малдова)
Гульнявыя дні стадыі — 9-10 і 16-17 ліпеня.