Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БАТЭ — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

27.06.2024

Цэнтральнае супрацьстаянне ў межах 14-га тура найвышэйшай лігі-2024 пройдзе ў суботу, 29 чэрвеня, на "Барысаў-Арэне" (вул. Гагарына, 119), дзе з мясцовым БАТЭ пазмагаецца дзейсны ўладальнік тытула — мінскае "Дынама".

Прынцыповыя апаненты пачнуць высвятляць адносіны ў 20.00.

КВІТКІ

Для заўзятараў нашай каманды выдзелены сектары G1 і G2.

Кошт квітка складзе 7 рублёў.

Набыць можна загадзя анлайн ці ў дзень паядынку ў касах стадыёна (з 14.00 да 21.00).

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў Барысаве будзе малавоблачна, верагодны кароткачасовыя ападкі — пры тэмпературы +24+26 градусаў.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі згуляе ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Мікіта Шыян (Дзяржынск).

Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).

Дэлегат АБФФ — Андрэй Васілевіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Айчыннае "класіка" значыцца для паказу ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 5".