АРЦЁМ КАРАТАЙ ПАРЫРАВАЎ ПЕНАЛЬЦІ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, завяршыла яшчэ адзін выязны кантрольны матч з равеснікамі с Мальты. Гэтым разам саступіла — 0:1, прапусціўшы на 86-й хвіліне з 11-мятровай адзнакі.
У спарынгу паўдзельнічалі абодва футбалісты мінскага "Дынама". Брамнік Арцём КАРАТАЙ правёў увесь паядынак і на 84-й хвіліне парыраваў пенальці. Нападнік Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА адыграў другі тайм.
Фота: прэс-служба АБФФ