ЗГУЛЯЕМ СПАРЫНГ З "АСТРАЎЦОМ"
У сувязі з пераносам на нявызначаны тэрмін беларускага "класіка" наша галоўная каманда апынулася перад пытаннем запаўнення гульнявой паўзы, якая ўзнікла напрыканцы гэтага месяца.
Рашэннем стала правядзенне кантрольнага супрацьстаяння — у суперніках першалігавы "Астравец".
Спарынг адбудзецца ў нядзелю, 27 жніўня, на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Пачатак а 12-й гадзіне.