"ЗАДАЧЫ ВЯЛІКІЯ"
Адзін з сюжэтаў нядаўняга выпуску праекта "Ясна пра футбол", які выходзіць па панядзелках на тэлеканале "ЯСНАе TV", быў прысвечаны нападніку мінскага "Дынама" Душану БАКІЧУ.
У відэаінтэрв’ю 24-гадовы легіянер з Чарнагорыі распавёў аб тым, як перабраўся з роднай "Будучнасці" ў Беларусь, аб самым паспяховым сезоне ў складзе нашага клуба, энергетыке Вадзіма Скрыпчанкі і шмат аб чым іншым.