З "НЁМАНАМ" ПАЗМАГАЕЦЦА 17 ВЕРАСНЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад паядынкаў 21-га і 22-га тураў чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У нядзелю, 17 верасня, мінскае "Дынама" ў родных сценах прыме непасрэднага канкурэнта ў барацьбе за золата — гарадзенскі "Нёман". Пачатак у 18.30.
У суботу, 23-га, "бела-сінія" на выездзе пазмагаюцца з салігорскім "Шахцёрам". Стартавы свісток прагучыць а 21-й гадзіне.