ЮНЫЯ ДЫНАМАЎЦЫ ПЕРАМАГЛІ НА ТУРНІРЫ "НАША БУДУЧЫНЯ"
У Воршы завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір "Наша будучыня", у якім паспяхова выступіла каманда мінскага "Дынама", укамплектаваная хлопцамі 2013 года нараджэння.
Юныя "бела-сінія" пад кіраўніцтвам Івана Гарбара і Андрэя Сінічына ўзняліся на верхнюю прыступку п’едыстала! Прычым прамчалі па дыстанцыі са стаадсоткавым паказчыкам — перамогі ва ўсіх сямі матчах. А ў вырашальнай стадыі былі адолены равеснікі з расійскага "Растова" — 3:0.
Папярэдні этап. Група D
ДЫНАМА-МІНСК: Балтыка (Калінінград, Расія) — 4:1; Віцебск — 11:3; Страла (Пскоў, Расія) — 6:0; Арсенал (Мінск) — 4:0.
Вынік. 1. ДЫНАМА-МІНСК — 12. 2. Арсенал — 9. 3. Страла — 6. 4. Віцебск — 3. 5. Балтыка — 0.
1/4 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК — Унікум (Барысаў) — 4:3. 1/2 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК — Балтыка 13 (Калінінград, Расія) — 1:0.
Фінал. ДЫНАМА-МІНСК — Растоў (Растоў-на-Доне, Расія) — 3:0.
Залатыя медалі прымерылі Аляксандр ВАРЫВОНЧЫК, Кірыл БАРАНАЎ, Данііл ЗЫЛЕЎ, Арцём ШОСТАК, Кірыл ПРЫКОТА, Станіслаў НЯРОНСКІ, Арсеній КУРЛОВІЧ, Дамір ШАРАУХАЎ, Данііл СІДАРЭВІЧ, Уладзіслаў КАРОСЦІК.
Ёсць і ўладальнікі індывідуальных статуэтак: найлепшым гульцом спаборніцтваў прызнаны Дамір Шараухаў, спіс бамбардзіраў узначаліў Данііл Сідарэвіч.
Фота: vk.com/nashe_b