ЯК ДУШАН БАКІЧ І АРЫНЬЁ НА КАМАРОЎКУ СХАДЗІЛІ
#ДынамаTV працягвае шукаць новыя тэмы і фарматы, якія былі б цікавымі для заўзятараў.
Гэтым разам легіянерам "бела-сініх" — бразільскаму абаронцу АРЫНЬЁ і чарнагорскаму форварду Душану БАКІЧУ — было прапанавана зазірнуць на Камароўскі рынак і купіць прадукты для прыгатавання такога жыватворнага ў спякотную летнюю пару халадніка.
Аб тым, як хлопцы справіліся з заданнем, якое ўключала камунікацыю з прадаўцамі і неабходнасць укласціся ў пэўную суму грошаў, раскажа наша відэа.
Прыемнага прагляду!