ВЫБЯРЭМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЖНІЎНІ!
У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага гульца мінскага "Дынама" ў заключным летнім месяцы.
Пераможца стане ўладальнікам спецыяльнага прыза ад тытульнага партнёра нашага клуба — Winline.
Выбіраць належыць з пяці футбалістаў. На ганаровае званне прэтэндуюць абаронцы АРЫНЬЁ і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, хаўбек Арцём БЫКАЎ, нападнікі Душан БАКІЧ і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў жніўні падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі аказаліся мацнейшымі за "Іслач" (3:2), "Слуцк" (2:1), а таксама разыйшліся ўнічыю са "Славіяй" (2:2).