ВЕНІЯМІНУ АРЗАМАСЦАВУ — 86!
У аўторак, 1 жніўня, 86-ы дзень нараджэння святкуе Веніямін АРЗАМАСЦАЎ.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Савецкага Саюза-1963 як гулец, уладальнік аналогічнай вартасці ўзнагароды ў ролі галоўнага трэнера ў 1983-м, пераможца турніра годам раней у якасці найблізкага паплечніка Эдуарда Малафеева — ужо гэтых здзяйсненняў дастаткова для ўваходжання ў пантэон мінскага "Дынама".
Веніямін Уладзіміравіч большую частку жыцця непарыўна звязаны з нашым клубам, на карысць якога працягвае працаваць і зараз — інструктарам-метадыстам у Акадэміі, з задавальненнем перадаючы свой багаты бясцэнны досвед маладым калегам.
Віншуем легенду "бела-сініх" і зычым заставацца актыўным, бадзёрым і аптымістычным! Моцнага здароўя і ўсяго найлепшага, Веніямін Уладзіміравіч!