УВАХОД НА МАТЧ FC DMEDIA — ФК "УРАЛЕЦ" БУДЗЕ ВОЛЬНЫМ!
У суботу, 26 жніўня, FC DMEDIA згуляе найважнейшы ў сваёй пакуль яшчэ кароткай гісторыі паядынак — у адказ з ФК "Уралец" у межах папярэдняга раўнда 4-га сезона Winline Медыялігі.
Сустракаемся на стадыёне "Дынама-Юні"! Пачатак у 18.00. УВАХОД ВОЛЬНЫ.
Запуск заўзятараў — з 16.30. Звяртаем увагу: камеры захоўвання працаваць не будуць — просім улічваць гэта пры наведванні.
Адзначым, што ў першым матчы супернікі разыйшліся баявой нічыёй 3:3.
Абавязкова прыходзьце — нашай медыйнай камандзе вельмі патрэбна падтрымка!