УСЕ ДЫНАМАЎЦЫ З ПАШЫРАНАГА СПІСА — У ФІНАЛЬНЫМ
Трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі на чале з іспанцам Карласам Аласам Ферэрам назваў 23 футбалісты, якія пачнуць падрыхтоўку да вераснёўскіх афіцыйных паядынкаў.
У канчатковую заяўку ўключаны кожны з квінтэта прадстаўнікоў мінскага "Дынама", што трапілі ў пашыраны спіс, — абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, хаўбекі Арцём БЫКАЎ і Аляксандр СЯЛЯВА, форварды Іван БАХАР і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
Галоўнай дружыне нашай краіны належыць на выездзе змагацца з супернікамі з Андоры (9 верасня) і Ізраіля (12-га).