У АРЦЁМА БЫКАВА — 250 МАТЧАЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Выязны паядынак з "Іслаччу" (3:2) аказаўся для Арцёма БЫКАВА юбілейным — 250-м у элітным дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі.
Гэты ўніверсальны футбаліст дэбютаваў у галоўным нацыянальным турніры таксама у форме мінскага "Дынама" — 10 ліпеня 2011-га ў дамашняй сустрэчы з "Дняпром".
Дарэчы, недалёка яшчэ адна круглая дата — зараз у вопытнага выканаўцы 194 матчы ў найвышэйшай лізе за "бела-сініх" (22 галы + 24 выніковыя перадачы).