ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ ВЫКЛІКАНА Ў ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ
Зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння, правядзе чарговы трэнінг-кэмп, які ўключыць у сабе спарынгі з "Мінскам" (9 верасня) і першалігавым віцебскім "Макслайнам" (12-га). Абодва паядынкі адбудуцца на комплексе палёў АБФФ у сталічнай Вяснянцы.
Штаб Міхаіла Мархеля ў гэтых гульнях разлічвае і на траіх прадстаўнікоў "бела-сініх" — брамніка Івана ШЫМАКОВІЧА, абаронцу Захара ХОЛАДАВА, нападніка Трафіма МЕЛЬНІЧЭНКУ.