СТАЎ ВЯДОМЫ ПЕРШЫ АФІЦЫЙНЫ СУПЕРНІК FC DMEDIA
У Маскве адбылося лёсаванне папярэдняга раўнда 4-га сезона Winline Медыялігі, у якім, нарэшце, выступіць і беларуская каманда — FC DMedia, партнёр мінскага "Дынама".
Перашкодай на шляху ў асноўную сетку для нашых хлопцаў акажацца яшчэ адзін абсалютны дэбютант прэстыжнага турніру — ФК "Уралец".
Пуцёўка будзе разыгранай па выніках двухматчавага супрацьстаяння. 20 жніўня супернікі сустрэнуцца ў Маскве, а 26-га — у Мінску, на стадыёне "Дынама-Юні".
Адзначым, што ў выпадку поспеху FC DMedia у межах групавога этапу трапіць у квінтэт В — у кампанію да "Амкала", "Сахалінца", ФК Матч і FC Bus.