SOCCERSHOP.BY — ТЭХНІЧНЫ ПАРТНЁР FC DMEDIA
Тэхнічным партнёрам FC DMedia, які завяршае падрыхтоўку да старту ў Winline Медыялізе, стаў магазін SOCCERSHOP.BY.
Лагатып афіцыйнага рэселера футбольнай экіпіроўкі многіх асноўных сусветных брэндаў будзе размешчаны ў верхняй частцы гульнявых маек каманды.
Нагадаем, што нашы "медыйнікі" ўжо 20 жніўня адкрыюць летапіс сваіх матчаў у Winline Медыялізе, калі ў Маскве пазмагаюцца з ФК "Уралец".