Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"СЛУЦК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

18.08.2023

У нядзелю, 20 жніўня, мінскіх дынамаўцаў чакае чарговы няпросты іспыт — на выездзе "Слуцкам". Гэты паядынак 18-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе адбудзецца на стадыёне "Гарадскі" (вул. Віленская, 14) і пачнецца ў 17.30.

КВІТКІ

Кошт — 6 рублёў (для дзяцей да 14 гадоў і пенсіянераў пры прад’яўленні пасведчання — 4 рублі). У дзень гульні касы адчыняцца ў 13.00.

Для заўзятараў нашай каманды выдзелены сектар 1.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў райцэнтры на поўдні Мінскай вобласці будзе ясна — пры тэмпературы +29+31 градус.

ФОРМА

Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Сцяцурыным, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Пашкевіч (абодва — Брэст) і Юрый Хомчанка (Віцебск). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Дубатоўка (Гродна).

Інспектар матчу — Аляксандр Брайчэўскі (Орша).

Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Касянок (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна на тэлеканале "Беларусь 5". Для гледачоў з-за мяжы дасяжна "карцінка" на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады пазмагаюцца ў панядзелак, 21 жніўня, на "сінтэтыцы" стадыёна Слуцкага дзяржаўнага каледжа (вул. Тутарынава, 3). Стартавы свісток прагучыць у 13.00.