СА "СЛАВІЯЙ" ПАЧНЕМ У 18.00, СА "СЛУЦКАМ" — У 17.30
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла расклад паядынкаў 17-га і 18-га тураў чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
"Бела-сінія" ў нядзелю, 13 жніўня, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прымуць мазырскую "Славію". Пачатак в 18-й гадзіне.
А роўна праз тыдзень нашым хлопцам належыць на выездзе сустрэцца са "Слуцкам". Стартавы свісток прагучыць у 17.30.