Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" — З ЧАРГОВАЙ "СУХОЙ" ПЕРАМОГАЙ

21.08.2023

Першынство дублёраў-2023

Матч 18-га тура

СЛУЦК-д — ДЫНАМА-МІНСК-д — 0:3 (0:3)
СЛУЦК. 21 жніўня. Стадыён СДК. Пачатак у 13.00. 35 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дубатоўка, В.Адамовіч (абодва — Гродна), А.Брайчук (Слонім).
СЛУЦК-д: Пяроў, Дубінец (Кульчыцкі, 55), Сычоў, Крэнь (Лойка, 55), Буценас, Папулін, Рум (к) (Квач, 81), Салаўёў (Андрыеўскі, 41), Галавач, Гоцман (Бяляеў, 64), Арцёмчык (Хадановіч, 55).
Запасны: Мурушкін.
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шымаковіч, Холадаў, Апяцёнак, Лузан, Дубовік, Сакалоўскі, Кролік (к) (Туравец, 74), Краўчанка, Хавалка (Аляксандраў, 85), Будзько (Арлоў, 64; Казакоў, 87), Мельнічэнка (Чарняўскі, 86).
Запасныя: Ярашэвіч, М.Дубатоўка.
ГАЛЫ: 0:1 — Будзько (26, з пенальці за фол супраць Сакалоўскага). 0:2 — Краўчанка (35, з пенальці за фол супраць Хавалкі). 0:3 — Будзько (39, пас — Хавалка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Рум (5), Сычоў (15), Лузан (27), Мельнічэнка (53), Папулін (79), Арлоў (83), Чарняўскі (91+).
ВЫДАЛЕННЕ: Лузан (87, за другое папярэджанне).