ПЯЦЁРА "БЕЛА-СІНІХ" — У ПАШЫРАНЫМ СПІСЕ ЗБОРНАЙ
У верасні нацыянальную зборную Беларусі чакаюць выяздныя паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2024: у суботу, 9-га, — з андорцамі, у аўторак, 12-га, — з ізраільцянамі.
Да гэтых матчаў каманду будзе рыхтаваць новы галоўны трэнер — іспанец Карлас Алас Ферэр, які вызначыўся з пашыраным спісам з 28 футбалістаў.
Туды ўключана пяцёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, хаўбекі Арцём БЫКАЎ і Аляксандр СЯЛЯВА, нападнікі Іван БАХАР і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
У канчатковую заяўку трапяць 23 гульцы.