Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМАГЛІ Ў СЛУЦКУ

Чэмпіянат Беларусі-2023. Найвышэйшая ліга

Матч 18-га тура

СЛУЦК — ДЫНАМА-МІНСК — 1:2 (0:1)
СЛУЦК. 20 жніўня. Гарадскі стадыён. Пачатак у 17.30.
СУДДЗІ: С.Сцяцурын, Д.Пашкевіч (абодва — Брэст), Ю.Хомчанка (Віцебск).
СЛУЦК: Маліеўскі, Былінкін, Заяц, Образаў, Гірс, Русак, Котаў, Пушнякоў (к), Яроцкі (Сачкоўскі, 65), Глябко (Сірыма, 65), Ачапоўскі (Крэнь, 61).
Запасныя: Панкратаў, Кульчыцкі, Сычоў, Салаўёў, Рум, Вяргейчык, Плятнёў.
ДЫНАМА-МІНСК: Макаўчык, Бегуноў, Паліцевіч (к), Гаўрыловіч, Арыньё, Быкаў, Сялява, Бахар, Рылач, Бакіч (Марозаў, 78), Жэрдзеў (Швяцоў, 76).
Запасныя: Лапавухаў, Шпакоўскі, Холадаў, Вакуліч, Сядзько, Свірэпа, Нікіфарэнка, Хвашчынскі.
ГАЛЫ: 0:1 — Бакіч (33, са штрафнога). 0:2 — Жэрдзеў (56, пас — Бакіч). 1:2 — Макаўчык (66, у свае вароты).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бакіч (31), Паліцевіч (49), Заяц (59), Швяцоў (93+).