НОВАЕ МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ФІНАЛУ ЖАНОЧАГА КУБКА-2023
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" змяніла сваё першапачатковае рашэнне аб тым, што фінальная гульня жаночага Кубка краіны-2023 адбудзецца на сталічным Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".
"Дынама"-БДУФК і "Мінск" пазмагаюцца за трафей у Брэсце, на полі мясцовага АСК.
Дата і час стартавага свістка засталіся ранейшымі — субота, 19 жніўня, 17.00.