НАВЕДАЛІ БРЭСЦКУЮ КРЭПАСЦЬ
Гульцы і трэнерска-адміністратыўны штаб "Дынама"-БДУФК паспяхова дабраліся да паўднёва-заходняга абласнога цэнтра, дзе заўтра, 19 жніўня, адбудзецца вырашальны паядынак жаночага Кубка Беларусі-2023.
У праграме знаходжання ў горадзе над Бугам было і наведванне Брэсцкай крэпасці, якая стала сімволам стойкасці і гераізму савецкага народа падчас Вялікай айчыннай вайны.
Наша дэлегацыя здзейсніла экскурсію па сусветна вядомаму мемарыяльнаму комплексу, а таксама ўсклала кветкі да Вечнага агню.