"НА ПЕРШАЕ МЕСЦА Ў ТАКІХ ГУЛЬНЯХ ПАСТАВІЎ БЫ ХАРАКТАР"
У суботу, 19 жніўня, "Дынама"-БДУФК і "Мінск" у Брэсце вызначаць уладальніка жаночага Кубка Беларусі-2023.
Напярэдадні найважнейшага паядынку "бела-сінія" правялі трэніроўку на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", а настаўнік каманды Юрый Малееў падзяліўся чаканнямі ад чарговага дэрбі.