"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 5 ЖНІЎНЯ Ў 18.00
У суботу, 5 жніўня, адбудзецца цэнтральны паядынак другога кола жаночага чэмпіянату краіны-2023 — "Дынама"-БДУФК адправіцца ў госці да свайго пастаяннага пераследніка "Мінска".
У межах 21-га тура таблічныя лідары зладзяць традыцыйна спякотнае высвятленне адносін на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Зычым нашым дзяўчатам поспехаў!
Каманда Юрыя Малеева выйдзе на поле ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Дэрбі абслужыць брыгада арбітраў на чале з магілеўчанінам Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Банцееў з Бабруйска і Аляксей Кавалёў з Асіповічаў. Чацвёрты суддзя — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна). Дэлегат АБФФ — Дзяніс Шамшуроў (Мінск).
У жывым эфіры гульню пакажа Youtube-канал WF Belarus.