"КЛАСІКА" ПЕРАНЕСЕНА НА БОЛЬШ ПОЗНІ ТЭРМІН
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіла хадайніцтва ФК БАТЭ аб пераносе на больш позні тэрмін паядынку з мінскім "Дынама" ў межах 19-га тура чэмпіянату краіны-2023 — па прычыне ўдзелу барысаўскай каманды ў раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы / Лігі канферэнцый сезона-2023/24.
Нагадаем, што другое ў годзе айчыннае "класіка" мела адбыцца напрыканцы жніўня ў сталіцы.
Матч дублёраў пройдзе адпаведна календару.