ІВАН БАХАР — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СЛАВІЯЙ"
У нядзелю, 13 жніўня, "бела-сінія" правялі на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" вострасюжэтны паядынак са "Славіяй" у межах 17-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе. Фінальны свісток зафіксаваў нічыю 2:2.
Па выніках матчу традыцыйна быў вызначаны найлепшы гулец у складзе нашай каманды, які адправіўся дадому з унушальным боксам ад Маладзечненскага мясакамбіната.
Гэтым разам лаўрэатам стаў Іван БАХАР — 25-гадовы нападнік зрабіў лік 1:1 незадоўга да перапынку.