FC DMEDIA ЗГУЛЯЕ Ў МІНСКУ З FC BROKE BOYS
Напрыканцы гэтага тыдня FC DMedia — партнёр ФК "Дынама-Мінск" — стартуе ў папярэднім раўндзе 4-га сезона Winline Медыялігі.
У межах падрыхтоўкі да найважнейшага паядынку нашы хлопцы правядуць спарынг на сталічным стадыёне "Дынама-Юні". Прычым у госці прыедзе адна з самых яскравых каманд медыяфутбола — маскоўскі FC Broke Boys.
Сустракаемся ў сераду, 16 жніўня, — пачатак а 19-й гадзіне (запуск заўзятараў з 18.00). УВАХОД ВОЛЬНЫ.
У праграме вечара — аўтограф-сесіі, крутая гульня і толькі станоўчыя эмоцыі!