FC DMEDIA СТАРТУЕ Ў WINLINE МЕДЫЯЛІЗЕ
У нядзелю, 20 жніўня, чакаецца знакавая падзея — беларуская каманда ўпершыню згуляе ў межах Winline Медыялігі. Прадстаўляць гонар краіны будзе партнёр мінскага "Дынама" — FC DMedia, які ў выязным стыкавым паядынку за права ўдзельнічаць у групавым раўндзе пазмагаецца з ФК "Уралец".
Супернікі сустрэнуцца ў сталіцы Расіі, на стадыёне "Масквіч". Пачатак у 18.00.
У жывым эфіры матч пакажуць на Youtube-канале Winline Media Football Life.